среда, 2 марта 2016 г.

ВУЧНІ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ РАЗМАЎЛЯЛІ ПА-БЕЛАРУСКУ

 З 8 па 19 лютага ў пачатковай школе праходзіла Дэкада аматараў беларускай мовы.
У час адкрыцця дэкады вядучыя пазнаёмілі з планам мерапрыемстваў.Яны запрасілі  вучняў пачатковых класаў прыняць актыўны удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.На працягу двух тыдняў вучні ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах: інфармацыйнай гадзіне “Славутыя песняры зямлі беларускай”, інтэлектуальнай віктарыне   “Знаўцы мовы” , алімпіядзе па беларускай мове і літаратурным чытанні сярод вучняў  2 - 3 класаў, турніры-віктарыне “ Па краіне гукаў і літар”, гульні “Чароўны квадрат”, гульні-спаборніцтве “Перакладчыкі”, конкурсах “Грамацей”, “Чый сшытак самы прыгожы?”,  “Самы лепшы знаўца мовы”, выставе малюнкаў “Героі беларускіх казак”.
Дэкада закончылася святам “Беларуская мова – родная мова”. Падарожнічалі па беларускіх народных казках, успаміналі прыказкі, спрабавалі хутка вымавіць скарагаворкі. А каб гледачам было не сумна, юныя цымбалісткі Ясько Дана, Жыдко Ульяна, Кірылюк Віалета  радавлі музычнымі творамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий